На тушэнне павеці на Вілейшчыне выехала пяць пажарных машын ды “хуткая”. Куры паспелі ўцячы
01.07.2013
—
ЧП
Пажар адбыўся ўчора, 30 ліпеня, каля 16.30 у вёсцы Ерхі на Вілейшчыне.
Згарэлі дах павеці і ўсё сена, што было ўнутры. Таксама там сядзелі куры, але яны ўцяклі самі.
У МНС пазваніла гаспадыня павеці, якая жыве побач у доме разам з шасцю дзецьмі. У гэты час у доме было шмат гасцей.
Прычына пажару дакладна пакуль невядомая. Магчыма, ён адбыўся з-за курэння альбо гульняў дзяцей з агнём.
Пра здарэнне расказаў інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Андрэй Балаж.
Настасся РОЎДА.
Фота primamedia.ru