На Мядзельшчыне іншамарка ўрэзалася ў дрэва. Кіроўцу выратавала падушка бяспекі, пасажыра – гідраўлічны інструмент

Источник материала:  
27.05.2013 — ЧП

Аварыя адбылася ноччу 26 мая за паўкіламетра ад вёскі Нарач (Кабыльнік). У МНС пазванілі каля 02.00.

На дапамогу выязджалі два баявыя разлікі – з к. п. Нарач (Купа) і вёскі Нарач.

Кіроўца легкавога аўтамабіля “Вольва-460” не справіўся з кіраваннем, і машына ўрэзалася ў дрэва. 23-гадовы кіроўца не пацярпеў, спрацавала падушка бяспекі. Ён выйшаў з машыны сам.

– А вось на год маладзейшага пасажыра давялося даставаць выратавальнікам пры дапамозе гідраўлічнага інструменту, – паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Булыга.

Пацярпелы з пераломам правага сцягна дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы.


Аддзел інфармацыі.

Фота mchs.gov.by

←На Вілейшчыне ў выхадныя згарэлі два лецішчы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика