На Вілейшчыне ў выхадныя згарэлі два лецішчы

Источник материала:  
27.05.2013 — ЧП

Хутчэй за ўсё абодва пажары адбыліся з-за недагляду саміх гаспадароў. МНС выклікалі суседзі.

У суботу, 25 мая, каля 13.00 МНС выклікалі на пажар у вёсцы Касцяневічы. Там пачало гарэць драўлянае лецішча.

Як потым стала вядома, туды на выхадныя прыехалі адпачыць сваякі гаспадыні дома.

Калі яны заўважылі, што дом гарыць, пабеглі да суседзяў па дапамогу. Таму менавіта сусед і выклікаў МНС.

З-за чаго здарыўся пажар, дакладна невядома, але хутчэй за ўсё з-за неасцярожнасці саміх гаспадароў.

Сусед заўважыў пажар толькі таму, што выйшаў пакурыць

Яшчэ адзін пажар адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю, 26 мая, каля 01.00 у вёсцы Мацькаўцы.

Пажар заўважыў сусед зусім выпадкова: выйшаў на двор пакурыць.

Аднак драўляны дом выратаваць усё роўна не ўдалося. Згарэў дах і ўсё, што было ўнутры.

Магчыма, пажар адбыўся з-за недагляду саміх гаспадароў.

Яны прыязджалі на выхадныя на лецішча і перад ад’ездам вырашылі прапаліць печ.

Як кажуць яны самі, з’ехалі каля 20.00. Пажар жа пачаўся недзе праз пяць гадзін.

Пра здарэнні расказаў Дзмітры Кляшняк, інспектар Дзяржпажнагляду  Вілейскага райааддзела па надзвычайных сітуацыях.

Настасся РОЎДА.

Фота sarreg.ru

←В Речице 11-летний мальчик застрял между гаражами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика