Дзвюх віляйчанак амаль адначасова абакралі на рынку. У адной з іх скралі 23 мільёны рублёў

Источник материала:  
20.05.2013 — ЧП

Здарэнні адбыліся ў Вілейцы ў нядзелю, 19 мая, каля 11.00.

Пажылая жанчына дакладна не вырашыла, што зрабіць з 2,5 тысячы долараў і 5 тысячамі расійскіх рублёў: ці купіць помнік, ці пакласці на банкаўскі рахунак.

Узяўшы ўсе грошы, яна накіравалася на рынак і зазірнула ў валютны абменнік, каб пакласці грошы на тэлефон. Адстаяла чаргу, паклала, потым прайшлася па гандлёвых радах на рынку і ўсё: грошай сваіх не стала.

Другі выпадак

Маладая жанчына таксама пайшла на рынак, каб набыць дзіцячыя рэчы для сваёй дачкі. Там сустрэлася са сваёй маці.

Яны разам памянялі 50 долараў у абменніку, а потым накіраваліся да гандлёвых радоў.

Праз паўгадзіны кашалька ў маладой жанчыны ўжо не стала. У ім было 650 тысяч рублёў, залаты крыжык і дакументы.

Пра здарэнні расказаў начальнік Вілейскага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Настасся РОЎДА.

Фота facepla.net

←Руководитель районного филиала «Минскоблгаза» строил коттедж за счет предприятия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика