Валожынец на павароце на красненскія могілкі выскачыў з пасажырскага сядзення і разбіў галаву

Источник материала:  
20.05.2013 — ЧП

У нядзелю, 12 мая, каля 4 гадзін раніцы 23-гадовы пасажыр аўтамабіля Фіят Дуката на павароце каля красненскіх могілак адчыніў заднюю дверцу і выпаў на дарогу.

Машына ехала ў бок Мінска.

У кіроўцы ў лістападзе 2012 года забралі правы за кіраванне ў нецвярозым стане. У гэты раз ён быў цвярозы.

Пасажыр атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, удар галаўнога мозга, закрыты пералом касцей звода і асновы чэрапа, удар надброўнай дугі, драпіны галавы і паясніцы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Пасажыр – жыхар Валожынскага раёна.

– Дзіўна, але падобна, што пасажыр будзе жыць. Мы пыталіся пра яго стан у рэанімацыі, – пракаментаваў выпадак дзяржаўтаінспектар Сяргей БАРТОШ.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←Дзвюх віляйчанак амаль адначасова абакралі на рынку. У адной з іх скралі 23 мільёны рублёў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика