У Маладзечне ў альтанцы каля дома згарэў мужчына
20.05.2013
—
ЧП
Здарэнне адбылося ў Маладзечне ў суботу каля 20.30.
Мужчына жыў разам з жанчынай і яе маці ў іх доме.
У той вечар ён сядзеў у альтанцы.
Па словах старэйшай гаспадыні, мужчына быў вельмі п’яны. Яна паразмаўляла з ім, зайшла ў дом, а калі выйшла зноў у двор, альтанка палыхала разам з мужчынам.
Прычына пакуль што ўстанаўліваецца. Як загарэлася альтанка, дакладна невядома, але без бензіну тут не абышлося.
Загінуламу было 43 гады.
Пра здарэнне расказаў начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных здарэннях Вячаслаў Грынь.
Настасся РОЎДА.
Фота ikirov.ru