Стыхія пасваволіла ў Маладзечне, Вілейскім і Валожынскім раёнах (абноўленае)

Источник материала:  
30.03.2013 — ЧП

Шмат дрэў было павалена, у нізкіх месцах, дзе ліўнёўка не справілася з патокам, машыны захрасалі ў вадзе, некаторыя дамы падтапіла.

У Маладзечне на Старым Месце павільён аўтобуснага прыпынку абярнуўся на чалавека – мужчыну з траўмамі і закрытым пераломам касцей таза на “хуткай дапамозе” даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Загадчык аддзялення рэанімацыі і анестэзіялогіі Пётр Шугала расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што ў сераду 25 мая стан пацыента здавальняючы, ён папраўляецца.

З-за моцнага ветру адключалася электрычнасць у жылых дамах у Чысці і Лазаўцы. Некаторыя, асабліва затопленыя маладзечанскія дарогі, машыны пераадольвалі па фары ў вадзе.

У Вілейскім раёне, на ўчастку паміж Чарчонавам і Маладзечнам, вецер на трасу зваліў дзве бярозы – спыніўся рух машын. На месца здарэння выехалі маладзечанскія і вілейскія выратавальнікі. Па словах выканальніка абавязкаў начальніка вілейскага РАНС Аляксандра Яхімовіча, дрэвы прыбралі, рух машын адноўлены.

Іншых пашкоджанняў на тэрыторыі Вілейшчыны на 15 гадзін 23 мая не зафіксавана, адключэнняў электрычнасці не было.

На ўчастках, дзе стыхія паказала свой нораў, працавала тэхніка аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, камунальных службаў, электрасетак.

У вёсцы Рум Валожынскага раёна парывам ветру паваліла дрэва. Будынкі і людзі не пацярпелі, але галінамі закрыла выхад з дома пенсіянеркі. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі РАНС.

Па словах галоўнага спецыяліста цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксея Рака, наш рэгіён моцна не пацярпеў. Большыя пашкоджанні – у паўднёвых раёнах Міншчыны.

У Смаргонскім раёне абышлося дажджом – у аддзел па надзвычайных сітуацыях інфармацыі аб пашкоджаннях не паступала.

Святлана ЦІШКО.

Фота і відэа з вуліц Маладзечна.

←В Гродно раскрыто разбойное нападение на девушку и кража, совершенная тем же преступником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика