63-гадовая жанчына на машыне збіла дзвюх дзяўчат. Адна з іх увесь час следства знаходзілася ў коме

Источник материала:  
30.03.2013 — ЧП

Аварыя адбылася з-за таго, што 63-гадовая жанчына папросту апусціла вочы на рычаг пераключэння перадач і не глядзела на дарогу.

Вечарам 25 жніўня жанчына ехала на “Аўдзі-100” разам з мужам, які сядзеў побач, унукам і знаёмай па вуліцы Ленінскай у Астраўцы. Калі праязджала пераход каля крамы “Вернісаж”, не заўважыла дзвюх дзяўчат.

Жанчына сцвярджала, што хуткасць яе была не больш за 40 км/г, аднак першая дзяўчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Увесь час следства яна знаходзілася ў коме. Другой пашанцавала крыху больш, яе траўмы не такія цяжкія.

Пацярпелая расказала, што ў той вечар яны разам з сяброўкай выйшлі з крамы “Вернісаж” і накіраваліся да пешаходнага перахода. Машыны іх прапускалі, і яны не адчувалі ніякай небяспекі і не глядзелі навокал. На апошняй жа паласе дарогі іх раптам збіла машына.

Жанчына прызнала віну цалкам. Яна парушыла адразу шэсць правілаў дарожнага руху.

Па прыгавору суда, жанчыне далі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе пазбавілі правоў на чатыры гады.

Першай пацярпелай суд прызначыў выплаціць 50 мільёнаў рублёў за маральную шкоду і 1 мільён 600 тысяч за юрыдычныя паслугі. Другой – 10 мільёнаў рублёў за маральную шкоду, амаль 200 тысяч матэрыяльнай кампенсацыі і 1 мільён 700 тысяч за юрыдычныя паслугі.

Пракурор не пагадзіўся з прысудам

Ён палічыў прыгавор занадта мяккім і падаў касацыйную скаргу, дзе патрабаваў пазбавіць волі абвінавачаную на два гады і правоў на кіраванне машынай на пяць гадоў.

Суддзі касацыйнай інстанцыі пагадзіліся толькі з апошняй часткай скаргі і павялічылі тэрмін пазбаўлення правоў да пяці гадоў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце пільныя: глядзіце па баках, нават калі пераходзіце на зялёнае святло альбо па пешаходным пераходзе.

Анастасія ЮРКОЙЦЬ, выканальніца абавязкаў памочніка пракурора Астравецкага раёна.

Фота static.zakon.kz.

←Стыхія пасваволіла ў Маладзечне, Вілейскім і Валожынскім раёнах (абноўленае)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика