У Радашкавічах пад Новы год здарыўся пажар. Ёсць загінулая

Источник материала:  
04.01.2013 — ЧП

Каля 18-і гадзін у Радашкавічах загарэўся жылы дом.

Калі прыехалі выратавальнікі, дым ішоў з-пад даху.

У доме знайшлі 82-летнюю загінулую гаспадыню.

Суседзі характарызавалі яе станоўча.

Пажар пачаўся ў пакоі. У доме з-за яго прагарэла падлога, закапціліся сцены і згарэла бялізна.

Цяпер прычыны пажару вызначаюцца.

Пра здарэнне паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.




Настасся РОЎДА.

Фота забяспечана Марынай ЕРМАКОВАЙ.

←Бутафория стала опасной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика