У Лебедзеўскім сельсавеце цалкам згарэў дом
04.01.2013
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1357283885876941.jpg)
Пажар здарыўся 3 студзеня каля сямі гадзін раніцы.
Ад пажару ніхто не пацярпеў.
Дом належаў да садовага таварыства "Крынічка-83".
Калі прыехалі выратавальнікі, дом і лазня, якая стаяла побач, былі ахопленыя полымем.
Дом згарэў цалкам. Лазня выгарэла знутры.
Прычыны вызначаюцца.
Пра здарэнне паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.
Настасся РОЎДА.
Фотаphotosuzdal.ru