Латвійскага бізнэсоўца судзяць за кантрабанду нафты з Беларусі

Источник материала:  
13.09.2012 23:08 — ЧП

Латвійскага бізнэсоўца судзяць за кантрабанду нафты з Беларусі

           


Латвійскага бізнэсоўца судзяць за кантрабанду нафты з Беларусі. За буйную кантрабанду нафтапрадуктаў Валерыю Васільеву пагражае 4 гады зняволення.
 
Таксама ў яго маюць канфіскаваць 500 долараў і 175 латаў. Такі прысуд вынес Вярхоўны суд Латвіі. Праўда, прысуд яшчэ не набыў моц, бо падсудны яго абскарджвае.

Як паведамляе сайт nasha.lv, даўгаўпілскі бізнэсовец Васільеў разам з падзельнікамі ўвёз у Латвію з Беларусі 50 цыстэрнаў з нафтапрадуктамі. Паліва, нібыта, яны мелі перапампаваць у танкер і адправіць далей. Аднак насамрэч паліва прадавалі ў Латвіі, а атрыманы на гэтым продажы амаль мільён латаў бізнэсоўцы перавялі праз філіял "Rietumu banka" у афшорную фірму "Top Tek LLC".

Пракуратура патрабавала для Васільева 6 гадоў зняволення, аднак зменшыла тэрмін, калі прадпрымальнік пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам.

 

←Целый арсенал времен Великой Отечественной обезвредили в Жлобинском районе.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика