На Нямізе перакрывалі рух, шукалі бомбу
16.04.2012 22:49
—
ЧП
На Нямізе перакрывалі рух, шукалі бомбу
Еўрарадыё
Увечары ў панядзелак спыняўся рух на вуліцы Няміга, ад вуліцы Караля да Раманаўскай слабады. Падыходы да гэтага раёна перакрывалі міліцыянты. На месцы працавалі сапёры, натрэніраваны на пошук выбухоўкі сабака, стаяла спецтэхніка.
Міліцыянты распавядаюць, што ў раёне прыпынку грамадскага транспарту знайшлі нейкі пакунак. Сапёры выстралілі па пакунку, у якім аказалася макулатура.
Міліцыянты распавядаюць, што ў раёне прыпынку грамадскага транспарту знайшлі нейкі пакунак. Сапёры выстралілі па пакунку, у якім аказалася макулатура.
На час праверкі на вуліцы ўтварыўся вялікі корак з аўтобусаў, тралейбусаў (ад Траецкага прадмесця да Музкамедыі).




