Зваліўся ў калодзеж
Аказалася, што 52-гадовы мужчына, рабочы аднаго з мінскіх заводаў, нападпітку даставаў вядро вады і... упаў у калодзеж. Выратавальнікі дасталі пацярпелага, а супрацоўнікі медыцынскай службы рэспубліканскага атрада асаблівага прызначэння аказалі яму ўрачэбную дапамогу. З дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" мужчыну даставілі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу.
Аўтобус урэзаўся ў ліхтар. Кіроўца памёрНезвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося днём у нядзелю ў сталіцы. Тут аўтобус "МАЗ-103" урэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення. Кіроўца памёр.
Аварыя здарылася на вуліцы Філімонава, на прыпыначным пункце "Медсанчастка". Аўтобус належаў прадпрыемству "Мінсктранс" і ехаў па маршруце №87С — "ДС Зялёны Луг-3" — ДС "Аўтазаводская". У выніку адзін чалавек пацярпеў і быў дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. Яшчэ 14 пасажыраў аўтобуса самастойна пакінулі салон. Мяркуецца, што ў 50-гадовага кіроўцы здарыўся прыступ эпілепсіі. Падчас рэанімацыйных мерапрыемстваў у аўтамабілі медыкаў мужчына памёр. Падраздзяленні МНС правялі работы па ліквідацыі пагрозы падзення мачты.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Аўтамабілі праламалі агароджуЗа святочныя выхадныя дні на дарогах Магілёўскай вобласці адбыліся ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі.
15 красавіка ў Чэрыкаве сутыкнуліся два аўтамабілі. "Сеат", за рулём якога быў 46-гадовы мужчына, не саступіў дарогу "Фальксвагену", якім кіраваў 38-гадовы мясцовы жыхар. Мікрааўтобус паваліўся на бок, аўтамабілі пашкодзілі агароджу прыватнага дома. У выніку з чэрапна-мазгавымі траўмамі і пераломамі шпіталізаваны абодва вадзіцелі, а таксама 36-гадовая і 16-гадовая пасажыркі "Фальксвагена".
За два дні супрацоўнікі ДАІ ў Магілёўскай вобласці выявілі 960 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Затрыманы і адхілены ад кіравання транспартам 58 нецвярозых вадзіцеляў.
Ілона Іванова