Сям’я згарэла ў навагоднюю ноч

Источник материала:  
04.01.2012 — ЧП

У першыя хвіліны Новага года згарэла сям’я ў вёсцы Асінаўка.

Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, дом быў цалкам ахоплены агнём, і ўвайсці ўнутр было немагчыма. Суседзі падказалі, што ў доме можа быць сям’я з чатырма дарослымі дзецьмі.

Выратавальнікі, збіўшы агонь, трапілі ў дом і знайшлі там тры целы. Імі аказаліся 52-гадовы бацька, 56-гадовая маці і 29-гадовы сын. Астатнія трое дзяцей святкавалі Новы год не з бацькамі.

Як паведаміў інспектар группы прапаганды і навучання Смаргонскага РАНС Віктар Драмлюк, дом цалкам выгарыў, таму прычыну пажара вызначыць цяжка. Зараз праверку праводзіць пракуратура.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←У бабулі згарэў дах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика