У бабулі згарэў дах

Источник материала:  
04.01.2012 — ЧП

Увечары 31 снежня ў 70-гадовай жыхаркі вёскі Карані загарэўся дом і гаспадарчыя пабудовы. Бабулю паспелі выратаваць.

Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца. У ходзе раследвання выратавальнікі даведаліся са слоў бабулі і яе суседзей, што ў двары пацярпелай часта начаваў мужчына без пэўнага месца жыхарства. У якіх жанчына была з ім адносінах, пакуль незразумела.

Паводле словаў інспектара группы прапаганды і навучання Смаргонскага РАНС Віктара Драмлюка, у гэтай сітуцыі пакуль шмат незразумелага. Хутчэй за ўсё, агонь пайшоў ад лазні, ахапіў гаспадарчую прыбудову і дах дома. Адна з верагодных прычын пажара − паджог мужчынай без пэўнага месца жыхарства.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←Пажарны выцягнуў падлетка з палонкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика