Пажарны выцягнуў падлетка з палонкі

Источник материала:  
04.01.2012 — ЧП

У аўторак, 27 снежня, старшыня ўнутранай службы Уладзіслаў Кузьміцкі выцягнуў з цэнтральнага вадаёма вёскі Кемелішкі падлетка.

Быў пачатак дзевятай гадзіны раніцы, вадзіцель пажарна-аварыйнага паста №13 у вёсцы Кемелішкі ехаў на машыне на службу. Спыніўся каля вадаёма, каб пагаварыць са знаёмым і ўбачыў, што ў палонцы тоне чалавек. Пакуль субяседнік бегаў за вяроўкай і лесвіцай, Уладзіслаў скінуў куртку і, прабіваючы лёд, пайшоў ратаваць чалавека.

Адлегласць да яго была каля 30 метраў, а таўшчыня лёду − каля двух сантыметраў. Уладзіслаў схапіў хлопчыка, які тануў, за адзенне і пацягнуў за сабой.

Пацярпелым аказаўся 13-гадовы Дзмітры Лукша, жыхар вёскі Кемелішкі.

Міліцыянер ухутаў хлопчыка ў сваё адзенне, завёў да сябе дадому праз дарогу. Там аказаў яму першую дапамогу, а потым адвёз бацькам.

Пра гэты выпадак кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях даведалася ад жыхароў вёскі. З-за сваёй сціпласці Уладзіслаў Кузьміцкі нікому не расказаў пра выпадак. Ён і цяпер лічыць, што не зрабіў нічога асаблівага і на яго месцы так павёў бы сябе кожны.

Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.

←Хроника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика