"Металашукальнікі" побач

Источник материала:  
28.07.2011 — ЧП

7 чыгунных пліт ад прыватнага дома ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна выкраў невядомы ноччу. А вось вартаўнік КСУП "Звязда" Чачэрскага раёна не стаў чакаць цемры. З трактара МТЗ-82 у вёсцы Нісімкавічы днём грамадзянін зняў задні мост, прычыніўшы шкоду на суму каля Br1 млн. У вёсцы Меркулавічы таго ж раёна мясцовы жыхар спакусіўся на маёмасць 78-гадовай суседкі. З яе веранды мужчына цягнуў алюмініевы бітон ёмістасцю 38 літраў. Нягледзячы на патрабаванні гаспадыні паставіць бітон на месца, 60-гадовы грамадзянін з выкрадзеным з месца здарэння знік і схаваўся. Тым не менш, яго затрымала міліцыя. Яна ж пакуль шукае яшчэ аднаго зборшчыка металалому, які зняў электрарухавік з ліфта шматпавярховага дома ў Светлагорску.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←В Бресте аварийно сел самолет, летевший из Ниццы в Москву

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика