Да 18 гадоў пазбаўлення волі

Источник материала:  
10.12.2010 13:15 — ЧП
Былы ўчастковы інспектар Рагачоўскага РАУС, які забіў з табельнага пісталета 22-гадовую дзяўчыну, прыгавораны да 18 гадоў пазбаўлення волі. Такое рашэнне прыняў 10 снежня Гомельскі абласны суд.

Да 18 гадоў пазбаўлення волі

Былы міліцыянер прызнаны вінаватым у забойстве жыхаркі вёскі Журавічы, учыненым з хуліганскіх меркаванняў (п. 13 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса). Пакаранне ён будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, па рашэнні суда былы ўчастковы інспектар абавязаны кампенсаваць пацярпелым — бацькам забітай — матэрыяльны і маральны ўрон. Матэрыяльны ўрон ацэнены судом у памеры каля 3 млн. рублёў, маральны — 70 млн.

Асуджаны таксама пазбаўлены звання «капітан міліцыі», з яго спагнана больш за 4 млн. рублёў на карысць бальніцы,

дзе на працягу 10 дзён знаходзілася пацярпелая дзяўчына.

Суд вынес прыватную пастанову ў адрас начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама аб устараненні выяўленых недахопаў.

Выступаючы ў спрэчках 8 снежня, дзяржабвінаваўца прапаноўваў прызначыць падсуднаму меру пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 20 гадоў.

Па заключэнні экспертызы, былы міліцыянер псіхічна здаровы і мог усведамляць свае дзеянні.

Паводле слоў дзяржабвінаваўца, назіраючы за паводзінамі абвінавачванага ў судзе, ён прыйшоў да высновы, што

той не ўсведамляў глыбіні гора, якое прычыніў сям’і загінулай, і не раскаяўся.

Змякчальнымі абставінамі пракурор назваў тое, што ў абвінавачванага ёсць двое непаўналетніх дзяцей, а таксама тое, што ён меў станоўчыя характарыстыкі. Абцяжарваючымі абставінамі, паводле слоў дзяржабвінаваўца, стала тое, што ў момант учынення злачынства ўчастковы быў п’яны, і тое, што ён прымаў прысягу на вернасць Беларусі і яе народу.

У сваю чаргу адвакат абвінавачванага паставіў пад сумненні паказанні сведак і прасіў суд перакваліфікаваць абвінавачванне з артыкула 139 (забойства) на артыкул 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Бацькі забітай дзяўчыны задаволеныя прыгаворам суда і лічаць яго справядлівым.

Падсудны, выступаючы з апошнім словам, папрасіў прабачэння ў сваякоў забітай ім дзяўчыны і папрасіў паблажкі ў суддзяў.

Трагедыя адбылася ў ноч з 6 на 7 ліпеня гэтага года, калі ў вёсцы Журавічы святкавалі Купалле. Участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС параніў мясцовую жыхарку з табельнага пісталета ў службовай машыне. Дзяўчына атрымала сляпое агнястрэльнае раненне галавы і праз 10 дзён дзяўчына памерла ў рэанімацыі.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←Рогачевский милиционер, убивший девушку, получил 18 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика