Махляр скраў поліэтыленавай плёнкі на 66 млн рублёў
10.12.2010 15:23
—
ЧП
Следчае аддзяленне Кобрынскага РАУС распачало справу на падставе ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства ў асабліва буйным памеры).
Як паведамілі ў РАУС, 15 верасня невядомы, назваўшыся дырэктарам прыватнай сталічнай гандлёвай фірмы, махлярскім шляхам атрымаў прадукцыю аднаго з прадпрыемстваў Кобрына — поліэтыленавую плёнку на суму звыш 66,3 млн. рублёў. Злачынца выкарыстаў падроблены пашпарт на чужое імя, а таксама дакументы і пячатку мінскай фірмы.
Аналагічная справа распачата Гродзенскім РАУС. Махляр, які дзейнічаў ад імя гэтай жа мінскай фірмы і з тым жа пашпартам, завалодаў прадукцыяй аднаго з прадпрыемстваў Гродна.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН