І рысь застрэлілі
Ганцавіцкая міжрайінспекцыя затрымала дваіх беспрацоўных з Баранавічаў, жыхара вёскі Тухавічы і жыхара вёскі Гута (Ляхавіцкі раён), якія ў лесе каля Тухавічаў незаконна застрэлілі дзіка і рысь. У браканьераў (старэйшаму з іх 24 гады) канфіскавалі тры паляўнічыя стрэльбы, нажы, сякеру, тушы жывёл. Нанесеныя страты выліліся ў 5 250 000 тысяч рублёў. Заведзена крымінальная справа.
Краў усё, што пад руку трапілаУ Іванаўскі РАУС звярнуліся 4 пенсіянеры, беспрацоўная і швачка, якія заявілі, што на іх дачах, каля вёскі Суловы, пабываў злодзей. На дачах асаблівага багацця няма, і злодзей браў усё, што траплялася пад руку. З адной вынес бутэльку гарэлкі і 3 чаркі, з другой — інструменты, прадукты, з трэцяй — трансфарматарную шпульку, а там — цыгарэты, віно... Злодзеем аказаўся беспрацоўны з в. Вулька-Дастоеўская — яго шукаюць.
Сымон Свістуновіч.