Двое пацярпелых з «Пінскдрэва» застаюцца ў цяжкім стане

Источник материала:  
24.11.2010 15:34 — ЧП
Двое пінчукоў у Брэсцкай лякарні застаюцца ў стабільна цяжкім стане. Адзін з іх ужо дыхае самастойна. Абодва пакуль застаюцца ў рэанімацыйным аддзяленні.

Агулам у лякарні ляжаць трое пацярпелых ад выбуху на «Пінскдрэве». Трэці з іх знаходзіцца ў агульным аддзяленні. Магчыма, праз тры тыдні яго перавядуць у аддзяленне рэабілітацыі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай лякарні Тадэвуш Гарасімчык: «Адзін у аддзяленні траўмы, двое ў рэанімацыйным. Той, які ў траўме, яшчэ тры тыдні прабудзе — праз пералом».

Яшчэ двое пацярпелых на «Пінскдрэве» застаюцца ў апёкавым цэнтры Мінскай лякарні хуткай дапамогі.

У выніку выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэ» 25 кастрычніка і яго наступстваў памерлі 14 чалавек.


Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←На белорусско-латвийской границе задержана контрабанда сигарет на 750 млн. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика