Пачалі судзіць міліцыянера, які «проста так» забіў 22-гадовую дзяўчыну
Ніне Карасёвай было 22 гады. |
1 кастрычніка былому ўчастковаму было выстаўлена абвінавачанне на падставе п. 13 ч. 2 арт. 139 КК (забойства з хуліганскіх меркаванняў). Першапачаткова гаворка ішла пра замах на забойства (ч. 1 арт. 14 і арт. 139 КК), бо на момант распачынання крымінальнай справы дзяўчына была жывая. Паводле інфармацыі абласной пракуратуры, матываў забіваць дзяўчыну ў абвінавачанага не было, таму забойства кваліфікавана як «з хуліганскіх меркаванняў».
Трагедыя здарылася 6 ліпеня 2010 года.У 23.00 участковы міліцыянер Рагачоўскага РАУС параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне
Праз 10 дзён дзяўчына памерла ў аддзяленні рэанімацыі, не прыходзячы ў прытомнасць.
У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Журавічах святкавалі Купалле. За парадкам сачылі міліцыянеры Рагачоўскага РАУС. Абвінавачаны павінен быў знаходзіцца тым часам на тэрыторыі іншага сельсавета. Дзяўчына і дзве яе сяброўкі селі ў машыну да трох міліцыянераў і паехалі з імі ў суседнюю вёску Доўск, дзе і здарылася трагедыя.
Устаноўлена, што міліцыянер на момант учынення злачынства быў п’яны — у яго крыві было прыблізна 1,8 праміле алкаголю.
У крыві яготаму яго не агледзелі.
Пасля забойства больш за 30 супрацоўнікаў і кіраўнікоў сістэмы МУС былі прыцягнуты да адказнасці — ад вымоў да звальнення.
Кіраўніцтва Гомельскага УУС аказала сям’і загінулай матэрыяльную дапамогу.
Чытаць таксама: За што п’яны ўчастковы стрэліў у Ніну ва ўпор — жахлівыя падрабязнасці
Алена Германовіч, БелаПАН