Вынеслі з завода на 111 млн
09.11.2010 09:38
—
ЧП
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі трох жыхароў Пухавіцкага раёна за крадзеж.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, маладыя людзі, старэйшаму з якіх 22 гады, малодшаму — 19 гадоў, з ліпеня па верасень 2010 года вынеслі з тэрыторыі сталічнага прадпрыемства напільнікаў розных мадэляў і шын для бензапіл больш як на 111 млн. рублёў.
У дачыненні да зламыснікаў распачата крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН