У

Источник материала:  
09.11.2010 09:34 — ЧП
Жыхар Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, шэсць разоў асуджаны за кватэрныя крадзяжы, быў затрыманы 5 лістапада ў Гродне паводле падазрэння ва ўчыненні ў абласным цэнтры чатырох аналагічных злачынстваў.

Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, злодзей «працаваў» у кватэрах, размешчаных на другім паверсе жылых дамоў, папярэдне адкрываючы вокны, каб уцячы ў выпадку раптоўнага з’яўлення гаспадароў. Затрымалі злачынца на чыгуначным вакзале пры спробе сесці ў цягнік, які накіроўваўся ў Гомель. Акрамя выкрадзеных каштоўнасцяў і грошай у яго знайшлі набор прыладаў для адмыкання замкоў.

Зараз злачынца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС. Ва ўчыненні злачынстваў ён прызнаўся.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Вынеслі з завода на... 111 млн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика