У Брэсце затрымалі трох вандалаў
30.08.2010 15:50
—
ЧП
Двое 16-гадовых і адзін 15-гадовы падлетак затрыманыя міліцыяй Берасьця па справе вандалізму на каталіцкіх могілках.
Паводле УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, падлеткі прыйшлі на могілкі з мэтай выпіць піва.
Адно з надмагільляў, калі да яго прыхіліўся адзін з кампаніі, упала. Гэта было своеасаблівым сыгналам для таго, каб кампанія пачала выпрабоўваць свае сілы і на астатніх.
Па факце вандалізму заведзеная крымінальная справа па часьці першай артыкула 347 крымінальнага Кодэксу РБ, які прадугледжвае адказнасьць за зьдзек над магілай.
Падазраваныя раней не траплялі ў поле зроку міліцыі, і ў прыналежнасьці да
Падзяліцца навіной:
svaboda.org
svaboda.org