Буйная аварыя адбылася ў Пружанскім раёне

Источник материала:  
30.08.2010 15:46 — ЧП
У выніку сутыкнення трох аўтамабіляў у Пружанскім раёне два чалавекі загінулі, трэці — атрымаў цяжкія траўмы.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 29 жніўня, а другой гадзіне ночы на аўтадарозе Пружаны — мяжа Польшчы непадалёк ад вёскі Стараволя. 23-гадовы жыхар гэтай вёскі не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «Міцубісі», у выніку машына сутыкнулася з «Фіятам-Брава», які рухаўся наперадзе ў тым жа напрамку. Ад удару «Фіят» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося яго лабавое сутыкненне з трэцім аўтамабілем — «Рэно-Лагуна».

Вадзіцель «Фіята», 26-гадовая жыхарка Пружан, і вадзіцель «Рэно», 28-гадовы жыхар Пружанскага раёна, загінулі на месцы. Пасажыр «Фіята», 28-гадовы жыхар Пружан, знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, унутрычарапная гематома і пералом касцей зводу чэрапа.

Вадзіцель «Міцубісі» не пацярпеў. Устаноўлена, што ён знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Распачата справа на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Паводле звестак ДАІ, з пачатку года ў Брэсцкай вобласці адбылося 455 ДТЗ, у якіх 85 чалавек загінулі, 463 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Пьяный стрелял из машины в мотоциклиста. И попал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика