У Гродне маці перарэзала горла дачцэ
26.08.2010 11:02
—
ЧП
Сёння ноччу ў Гродне адбылося забойства. У доме на вуліцы Белуша маці забіла сваю дачку, перарэзаўшы ёй горла.
Дзяўчына, якой быў 21 год, вучылася на 4 курсе БДУ. Пасля таго, што здарылася, маці паспрабавала перарэзаць горла і сабе, але зрабіла гэта так акуратна, што пашкодзіла толькі трахею, не закрануўшы вены і артэрыю.
Хуткую дапамогу і міліцыю выклікаў сын, які прыйшоў з працы і ўбачыў у кватэры жудасную карціну.
Доктар, які выехаў на выклік, паведаміў, што маці забітай стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры на вуліцы Шчорса. Пазней, у прысутнасці брыгады хуткай дапамогі, маці напісала запіску: «Яна хацела жыць, гэта я азвярэла».
Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама пацвердзілі інфармацыю пра забойства. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Падзяліцца навіной:
s13
s13