У Ялце кракадзіл адкусіў палец трохгадоваму беларусу
26.08.2010 11:17
—
ЧП
У Ялце ў тэатры марскіх жывёл «Акваторыя» кракадзіл пакусаў трохгадовага хлопчыка з Беларусі.
Хлопчык з бацькамі адпачываў у базе адпачынку ў Алушце. Кракадзіл адкусіў дзіцяці адзін палец, пашкодзіў некалькі іншых пальцаў, нанёс укушаныя раны.
Хлопчыка даставілі ў дзіцячае аддзяленне Ялцінскай гарадской лякарні, дзе яму аказалі медычную дапамогу.
Падзяліцца навіной:
euroradio.by
euroradio.by