Невядомы падпальшчык тэрарызуе вёску пад Драгічыным
26.07.2010 14:50
—
ЧП
Драгічынскія міліцыянты атрымалі заявы ад жыхароў вёскі Іменін. Паводле сялянаў, невядомы на працягу чэрвеня зрабіў тры падпалы хлявоў. Два будынкі згарэлі, а трэці ўдалося ўратаваць.
Выратавальнікі пацвердзілі, што хлявы падпальвалі наўмысна. Па факце падпалаў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё