На Палессі мужчына на паляванні па неасцярожнасці забіў свайго бацьку

Источник материала:  
26.07.2010 14:52 — ЧП
У Іванаўскім раёне 30-гадовы мужчына падчас палявання па неасцярожнасці забіў свайго бацьку.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, трагедыя адбылася ў ноч з 24 на 25 ліпеня. Сямёра мужчын палявалі на дзіка. Каля дзвюх гадзін ночы 30-гадовы жыхар горада Іванава, страляючы са стрэльбы, трапіў ва ўласнага бацьку. 50-гадовы кіроўца адной з арганізацый райцэнтра памёр на месцы.

25 ліпеня пракуратура Іванаўскага раёна распачала ў дачыненні да страляўшага крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Расследаваннем займаецца следчы аддзел абласной пракуратуры.

«Паводле папярэдніх звестак, як з боку страляўшага, гэтак і з боку загінулага мелі месца парушэнні правілаў палявання», — паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

←Невядомы падпальшчык тэрарызуе вёску пад Драгічыным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика