Беларус спрабаваў вывезці з Украіны культурныя каштоўнасці
26.07.2010 15:07
—
ЧП
На выходных на міжнародным пункту пропуску «Даманава» на ўкраінска-беларускай мяжы быў затрыманы грамадзянін Беларусі.
Мужчына на аўтамабілі «Фольксваген» спрабаваў вывезці расійскія манеты ХІХ стагоддзя, медалі, ордэн «Аляксандра Неўскага», папяровыя купюры пачатку ХХ ст., старыя чайныя лыжкі і гадзіннік, дзве літаграфіі: «Помнік імператару Паўлу» і «Вялікі князь Міхаіл Паўлавіч». Таксама ў кішэнях пасажыра аўтамабіля выявілі пяцьдзесят сем старых манет і дзве дэсертныя лыжкі 1843 года вырабу.
Рэчы не былі задэклараваныя. Экспертыза пацвердзіла, што яны маюць культурную і гістарычную каштоўнасць.
Заведзена крымінальная справа.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ