У Мінску канфіскавана найбуйнейшая сёлета партыя псіхатропнага рэчыва JWH‑018
07.06.2010 09:18
—
ЧП
Перакрыты чарговы канал пастаўкі ў Беларусь псіхатропаў.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 2 чэрвеня на вуліцы Кальварыйская ў сталіцы быў затрыманы 27‑гадовы непрацуючы жыхар вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна. У яго было знойдзена і канфіскавана 3,86 кілаграма JWH‑018. Гэта найбуйнейшая партыя псіхатропнага рэчыва сёлета.
У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў (ч. 3 арт. 328 КК).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.