Міліцыя заклікае кампаніі па пракаце аўтамабіляў праводзіць
Рэкамендуецца таксама абсталяваць аўтамабіль супрацьвыкрадальнымі сродкамі і сістэмай спадарожнікавага сачэння GPS, а ў дагаворы пажадана ўказваць, што наймальнік на ноч пакідае транспарт толькі на стаянцы, якая ахоўваецца. Гэты зварот выкліканы выпадкамі выкрадання дарагіх іншамарак, узятых напракат.
Як паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама,
у Кастрычніцкім раёне сталіцы некалькі дарагіх машын, узятых напракат, былі аб’яўлены ў вышук.«БМВ» коштам 47 млн. рублёў знайшлі ў Варонежскай вобласці Расіі. Чалавек узяў машыну напракат і выехаў з Беларусі. Зараз ён затрыманы, распачата справа на падставе ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства ў асабліва буйным памеры).
Двое грамадзян Абхазіі ўзялі напракат «Таёту» коштам 87 млн. рублёў і «Мерседэс» за 164 млн. Праз некаторы час абодва транспартныя сродкі былі выкрадзены з розных стаянак. »Мерседэс» быў знойдзены ў Саратаўскай вобласці Расіі, другая іншамарка яшчэ знаходзіцца ў вышуку. Дачыненне да гэтай справы абхазцаў, якія маюць права на жыхарства ў Беларусі, пакуль устанаўліваецца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН