У Гомельскім раёне жанчына забіла сужытніка дачкі
09.03.2010 11:03
—
ЧП
Крымінальная справа за забойства распачата 8 сакавіка ў дачыненні да жыхаркі Гомельскага раёна.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раней несудзімая 53‑гадовая жанчына пасварылася з сужытнікам сваёй дачкі. 39‑гадовы мужчына жыў з ёю ў адным доме. Маці нанесла сябру дачкі колата‑рэзанае раненне ў лабкова‑пахвінную вобласць, ад чаго мужчына памёр на месцы.
Апрача таго, 8 сакавіка 20‑гадовая жыхарка Калінкавіч заявіла ў міліцыю пра тое,
што ноччу яе збіў невядомы і адкрыта забраў у яе 32 тыс. рублёў. Праваахоўнікі затрымалі зламысніка: ім аказаўся навучэнец мясцовага ліцэя.