Забіў чалавека цаглінай
09.03.2010 11:29
—
ЧП
Справа на падставе п. 8 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства з мэтай утойвання іншага злачынства) распачата пракуратурай Дзяржынскага раёна ў дачыненні да 22-гадовага бамжа.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, ураджэнец Віцебскай вобласці быў раней узяты пад варту за разбой і замах на рабаванні. 6 сакавіка высветлілася, што напярэдадні ноччу, завалодаўшы курткай і мабільным тэлефонам 21-гадовага жыхара Дзяржынска, ён забіў яго, ударыўшы не менш як 20 разоў цаглінай па галаве, а труп скінуў у меліярацыйны канал.