Дзесяць чалавек пацярпелі ў лабавым сутыкненні маршруткі і легкавога аўтамабіля ў Мінску

Источник материала:  
28.12.2009 10:02 — ЧП

ДТЗ адбылося 27 снежня на вул. Чыжэўскіх непадалёк ад перакрыжавання з вуліцай Карзюкі (Лошыца).

Па вуліцы Чыжэўскіх у напрамку вёскі Новы Двор рухаўся легкавы аўтамабіль. Яго вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам — маршрутным таксі. У выніку пацярпелі дзевяць пасажыраў маршруткі і кіроўца легкавога аўтамабіля. У асноўным усе атрымалі лёгкія траўмы, удары і раны. Толькі адна пасажырка атрымала пералом надкаленіка.

Як адзначылі ў ДАІ, кіроўца легкавога аўтамабіля ехаў з невялікай хуткасцю. Аднак яго машыну ўсё роўна занесла.

У гэтай сувязі ДАІ нагадвае, што ў цяперашніх умовах надвор’я трэба кіраваць аўтамабілем вельмі асцярожна, асабліва пры манеўрах абгону, а таксама на скрыжаваннях. Абавязкова неабходна прышпільвацца рамянём бяспекі. Тым кіроўцам, якія не «пераабулі» свае аўто ў зімовую гуму, трэба абавязкова зрабіць гэта ў бліжэйшы час.

←Ликвидированы последствия прорыва газопровода в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика