Пажар у цягніку Полацк — Сімферопаль
28.12.2009 10:08
—
ЧП
Ратавальнікі ліквідавалі пажар у машынным аддзяленні цеплавоза цягніка № 393 «Полацк — Сімферопаль» беларускага фарміравання.
Як паведамляе прэс‑служба МНС Украіны, пажар у цягніку адбыўся ў ноч на нядзелю (каля 4 гадзін) на чыгуначным перагоне ў Сумскай вобласці Украіны.
Узгаранне было ліквідавана трыма аддзяленнямі Дзяржаўнай пажарнай аховы МЕС і пажарным цягніком. Ніхто не пацярпеў. Агонь знішчыў высакавольтную камеру машыннага аддзялення.
Прыкладна на тры гадзіны адбылася затрымка руху трох цягнікоў.