Работнік «Белсаюздрука» абвінавачваецца ў атрыманні хабару
12.11.2009 11:59
—
ЧП
Пракуратурай Заводскага раёна Мінска прад’яўлена абвінавачванне 29‑гадоваму работніку рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук». Санкцыянавана яго заключэнне пад варту.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, арганізатар рознічных продажаў РУП «Белсаюздрук» быў затрыманы з доказамі злачынства 29 кастрычніка пры атрыманні хабару памерам 6,6 тыс. даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы паміж РУП і камерцыйнай кампаніяй на рэалізацыю прадукцыі ў шапіках на тэрыторыі Мінска.
У дачыненні да затрыманага расследуецца справа па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН