Елі капусту, заядалі варэннем

Источник материала:  
12.11.2009 11:53 — ЧП

2 лістапада завялі крымінальную справу на двух жыхароў Вілейскага раёна, якія ўкралі са склепа прыватнага дома ў вёсцы Камары прадукты.

Старшы следчы Вілейскага РАУС Міхаіл Давідовіч, што крадзеж адбыўся ў нядзелю, 1 лістапада. Увечары двое мужчын прабраліся ў склеп прыватнага дома, дзе жыве адзінокая жанчына 1935 года нараджэння, і панеслі адтуль 10 слоікаў свінога тлушчу — 5 літровых і 5 паўлітровых, два трохлітровыя слоікі чарнічнага варэння і два капусты.

Злодзеяў затрымалі. Асобы ўстанавілі. Абодва жыхары гэтай вёскі, 1972 і 1973 года нараджэння. Яны не працуюць, злоўжываюць спіртным і знаходзяцца на ўліку ў нарколага. Адзін з іх мае судзімасць.

Міхаіл Давідовіч кажа, што жанчыне вярнулі толькі тлушч, а варэнне і капусту мужчыны ўжо паспелі з’есці.

Цяпер гэтым грабежнікам пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі.

Надзея Станкевіч, Рэгіянальная газета

←Восьмиклассник-рецидивист из Борисова «заминировал» жилой дом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика