Яна прысвяціла медыцыне ўжо больш за 30 гадоў…

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Таццяна Шышкова апошнія сем гадоў працуе ўрачом функцыянальнай дыягностыкі паліклінікі Нясвіжскай ЦРБ, а ў цэлым пасля заканчэння Мінскага медінстытута яна прысвяціла медыцыне ўжо больш за 30 гадоў.

Яна прысвяціла медыцыне ўжо больш за 30 гадоў…

У аддзяленні, у якім працуе Таццяна Віктараўна, праводзіцца дыягностыка для ацэнкі стану сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм. Тут робяцца такія даследаванні, як электракардыёграфія, незаменная пры дыягностыцы парушэнняў рытму, ішэмічнай хваробы сэрца, інфаркту міякарда, холтэраўскае манітарыраванне — кантроль кардыяграфіі за 24 гадзіны, які прымяняецца для выяўлення парушэнняў рытму і ішэмічных змяненняў ЭКГ для кантролю эфектыўнасці антрыарытмічнай і антыангінальнай тэрапіі, велааргаметрыя — нагрузачная проба з дазіраванай фізічнай нагрузкай для выяўлення каранарнай недастатковасці, сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску для ацэнкі эфектыўнасці гіпатэнзіўнай тэрапіі, спіраграфія — метад даследавання функцыянальнага стану лёгкіх, вызначэнне рызыкі захворванняў дыхальнай сістэмы.

Па статыстычных дадзеных, за мінулы год у аддзяленні функцыянальнай  дыягностыкі былі аб-следаваны 25223 чалавекі, праведзена 32396 даследаванняў. Гэта вельмі вялікі аб’ём работы, у які, разам з калегамі, укладвае не толькі веды, але і душу Т.В. Шышкова. За добрасумленную шматгадовую працу і з нагоды прафесійнага свята яна адзначана Падзякай старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

Соф,я

ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

←У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика