Напярэдадні дня медыцынскіх работнікаў
у Нясвіжскай цэнтральнай раённай
бальніцы адбылося святочнае
мерапрыемства з гэтай нагоды.

Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага
райвыканкама яго намеснік Аляксандр
Балцянкоў уручыў медыцынскай сястры
(старшай) прыёмнага аддзялення райбальніцы Дыяне Давыдзенка за добрасумленную працу, прафесіяналізм, важкі ўклад
у арганізацыю работы па захаванні
і паляпшэнні здароўя насельніцтвам шляхам правядзення лячэбна-прафілактычных
і аздараўленчых мерапрыемстваў
Ва ўпрыгожанай зале, напоўненай водарам кветак, сабраліся лепшыя з лепшых — загадчыкі аддзяленняў, урачы, медыцынскія сёстры, фельчары, ветэраны працы.
З віншавальнымі словамі да сваіх падначаленых звярнулася галоўны ўрач установы Людміла Квецень:
— Вы выбралі самую цяжкую, самую патрэбную і самую гуманную прафесію. Тут знаходзяцца людзі, якія ёй верныя, якія заўсёды побач з тымі, каму цяжка.
Людміла Васільеўна шчыра падзякавала прысутным за працу, пажадала, каб кожны наступны дзень станавіўся лепшым за папярэдні, каб заўсёды збываліся мары, побач было плячо сябра і сагравала любоў блізкіх.

Ганаровай граматай Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм
і значны асабісты ўклад
у развіццё сістэмы аховы
здароўя быў узнагароджаны загадчык міжраённага
ўралагічнага аддзялення
Нясвіжскай ЦРБ Ігар Жукаў

Людміла Квецень віншуе медыцынскую
сястру па фізіятэрапіі аддзялення
медыцынскай рэабілітацыі ЦРБ
Наталію Сякержыцкую

Сярод узнагароджаных Граматамі
УЗ “Нясвіжская ЦРБ” — медыцынскі
рэгістратар паліклінікі Алена Гаціла,
сястра-гаспадыня Святлана Бурновіч і ўрач-афтальмолаг Марына Варвашэня

Ветэраны працы В.Э. Рудкоўскі, урач агульнай практыкі, загадчык
Ударненскай амбулаторыі,
і Н.М. Петрыкевіч. Кветкі і падарунак уручае старшыня прафкама Ала Мудрая
Да ўвагі прысутных Л.В. Квецень прапанавала відэасправаздачу аб шэрагу падзей і мерапрыемстваў з удзелам медыкаў, што адбыліся ва ўстанове і прайшлі за яе сценамі на працягу года.
Ад імя раённай улады па-віншаваў медыцынскіх работні-каў з прафесіянальным святам намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён пажадаў людзям у белых халатах моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і дастойнага заробку.

Цудоўным голасам
парадаваў публіку выхаванец Нясвіжскай ДШМ
Ілля Драбатун

На сцэне — ансамбль песні “Каларыт” Сноўскага СЦК
Далучылася да віншаванняў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай аргані-зацыі райбальніцы Ала Мудрая. Разам з Л.В. Квецень і А.М. Балцянковым яна правяла цырымонію ўзнагароджвання лепшых медыцынскіх работнікаў раёна, якім былі ўручаны Ганаровыя граматы, аб’яўлены па-дзякі, адрасаваны Падзячныя пісьмы розных ведамстваў, многія атрымалі каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі. Музычным падарункам медыкам сталі выступленні народнага ансамбля песні “Акцэнт” і ансамб-ля песні “Каларыт” Сноўскага СЦК, а таксама выхаванца Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Іллі Драбатуна.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.