Святлана Лутохіна: у Шаркаўшчыне рэалізавала сябе ў прафесіі
Ад сардэчна-сасудзістых захворванняў пакутуе практычна кожны трэці дарослы жыхар нашай краіны. Таму, напэўна, не варта шмат расказваць аб тым, наколькі вялікі аб’ём работы даводзіцца выконваць адзінаму ў нашым раёне кардыёлагу, маладому ўрачу Святлане Васільеўне Лутохінай, якая з 2011 года працуе ў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт выпускніца сярэдняй школы № 2 нашага гарадскога пасёлка паступала асэнсавана. Як адзначае сама Святлана стаць урачом — было наіўнай марай яе дзяцінства. Хоць з выбарам прафесіі зусім не памылілася. Пасля заканчэння вучобы з дыпломам урача агульнай практыкі прыехала на малую радзіму ў Шаркаўшчынскую ЦРБ, дзе спачатку адзін год працавала па атрыманай спецыяльнасці. А калі ў бальніцы не стала кардыёлага, прайшла спецыялізацыю па кардыялогіі ў Беларускай медыцынскай акадэмія паслядыпломнай адукацыі і пачала працаваць на гэтым няпростым участку. У мінулым годзе закончыла клінічную ардынатуру ў Віцебску, дзе вучылася 3 гады і пдчас вучэбнай практыкі павышала кваліфікацыю ў абласным кардыялагічным цэнтры. Зараз Святлана — урач-кардыёлаг 1 катэгорыі што па словах кіраўніцтва з’яўляецца даволі высокім паказчыкам прафесіяналізму маладога ўрача.
Пры гэтымзразумела што не толькі атрыманыя званні і катэгорыі характарызуюць добрага ўрача. Яны толькі рэзультат яго адносін да справы. Вось і Святлна Васільеўна за 8 год напружанай працы ў калектыве ЦРБ заслужыла давер і павагу як у калектыве сваіх калег, так і сярод пацыентаў.
— Акрамя прыёму пацыентаў раённай паліклінікі Святлана яшчэ з’яўяецца лечачым урачом у аддзяленнні тэрапіі нашай бальніцы, — паведаміў галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома.- Сёння калектыў медыкаў нашай установы аховы здароўя немагчыма ўявіць без гэтага маладога ўрача, якая на працы праводзіць шмат часу, удасканальвае сваё прафесійнае майстэрства і з вялікай увагай адносіцца да кожнага свайго пацыента. Святлана Васільеўна, безумоўна, у ліку самых перспектыўных урачоў нашай раённай бальніцы. І калегі, і кіраўніцтва заўсёды могуць быць упэўнены не толькі ў яе прафесіяналізме, але і ў асабістых чалавечых якасцях. Як і ў тым, што гэты доктар не падвядзе. У рабоце каманды медыкаў гэта надзычай важна.
Сама ж Святлана Васільеўна ўпэўнена, што быць урачом – гэта прызванне і лад жыцця.Трэба пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень, быць у курсе навін медыцыны. Таму доктар прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях па кардыялогіі, дадаткова чытае медыцынскую літаратуру ў тым ліку і на англійскай мове Усведамляючы вялікую адказасць за лёс і здароўе сваіх пацыентаў, яна імкнецца дапамагчы кожнаму. Сярод вялікай колькасці хворых 280 чалавек знаходзяцца пад пастаянным кантролем маладога ўрача-кардыёлага як пацыенты з сур’ёзнымі захворваннямі сардэчна –сасудзітай сістэмы. А колькі ўдзячных гэтаму ўрачу пацыентаў паспяхова прайшлі лячэнне ў стацыянары тэрапеўтычнага аддзялення?
Безумоўна няпроста пераадолець сфарміраваны дзесяцігоддзямі стэрэатып пацыента, які “хваробы назапашвае, чакаючы цудаў: паглядзіць доктар – і выратуе”. У гэтым букеце нярэдка знаходзяцца захворванні, якіх можна было б і не дапусціць. Урач –кардыёлаг Лутохіна упэўнена: прыярытэты пярвічнай аховы здароўя, у тым ліку амбулаторна-паліклінічнага звяна, павінны быць аддадзены прафілактыцы, ранняму выяўленню паталогіі. Тым больш што ў Шаркаўшчынскай ЦРБ ёсць неабходнае абсталяванне для пярвічнага абследвання і выяўлення кардыялагічных хворых .
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.