Мы выбіраем жыццё, мы выбіраем свет, дзе няма наркотыкаў
На працягу дня вучні мелі магчымасць прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах.
У фае школы была арганізавана выстава лэпбукаў "Наркотыкі–дарога ў нікуды", дэманстраваліся відэаролікі, накіраваныя на прафілактыку ўжывання наркатычных рэчываў.
У бібліятэцы працавала віртуальная выстава «Ля небяспечнай рысы», на якой карыстальнікі змаглі пазнаёміцца са звесткамі аб наркаманіі, аб тым, якую шкоду нясуць наркотыкі.
Для старшакласнікаў прайшоў трэнінгавы занятак «Наркотыкі — не, таму што … », пад час якога падлеткі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні актуальных пытанняў: “Як наркотыкі дзейнічаюць на арганізм?”, “Чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, ведаючы, чым гэта пагражае?”, “Хто і як зацягвае маладых людзей у наркатычны вір?”, “Як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы?”. У ходзе мерапрыемства юнакі і дзяўчаты з цікавасцю праслухалі прыклады трагічных жыццёвых гісторый маладых людзей, якія сталі ахвярамі наркотыкаў.
Вучні таксама сталі актыўнымі удзельнікамі акцыі “Наркотыкі: веданне супраць міражоў», у ходзе якой атрымалі інфармацыю аб праблеме распаўсюджвання наркотыкаў, прыкметах іх ўжывання, а таксама нумарах тэлефонаў, па якіх можна звярнуцца за дапамогай.
Спецыялістамі СППС быў арганізаваны арт-стол, дзе вучні мелі магчымасць праявіць крэатыўнасць і арыгінальнасць у складанні калажоў пра здаровы лад жыцця.
На працягу дня для ўсіх школьнікаў праводзіліся рухомыя перамены ў стылі флэш-моб «VsegdaZdorov».
Дзень прайшоў цікава , насычана, карысна. Напрыканцы школьнікі прыйшлі да высновы, што самы надзейны спосаб пазбавіцца ад наркатычнай залежнасці – гэта ніколі не ўжываць наркотыкі і зрабіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця.
Алена ВАРАНІШЧА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Залескі яслі-сад – срэдняя школа” Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Фота аўтара.