На гадзіну роздуму “Эпидемия дурмана” запрасілі вучняў супрацоўнікі смаргонскай гарадской бібліятэкі
    05.03.2019
     —
    Новости Здоровья
  
  
	
			1 сакавіка  работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі вучняў 9 ”Б” класа ДУА”Сярэдняя школа №5” на гадзіну роздуму “Эпидемия дурмана”, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. На працягу мерапрыемства бібліятэкары і вучні  разважалі аб тым, што пагражае арганізму чалавека пры ўжыванні наркотыкаў.
		
	
	
Вядучыя Васілеўская А.І. і Ганчарук В.С. паведалі аб трагічных лёсах вядомых рок-музыкантаў Курта Кабейна, Аляксандра Давыдава і іншых, якія пакутавалі ад наркатычнай залежнасці.
На сустрэчу была запрошана фельчар-валеолаг Кундро А.І.,якая паведала аб паступовым фарміраванні наркатычнай залежнасці ў моладзі, пазнаёміла са статыстычнымі даннымі па Гродзенскай вобласці і ў краіне ў цэлым.
Увазе прысутных былі прадстаўлены конкурс- размінка “Что вы знаете о вреде наркотиков”, інтэрактыўная гульня “Провокация“, арганізавана выстава “Наркомания – долгая  смерть короткой жизни”. Напрыканцы сустрэчы  падлеткам былі раздадзены лістоўкі “Как сказать нет”.
Людміла ШАПЕЛЬ, загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №1”.
Фота аўтара.