Беларусы тлусцеюць на пенсіі

Источник материала:  
Медыкі зазначаюць, што часцей за ўсё праблемы з залішняй вагой пачынаюцца ў нашых суайчыннікаў пасля 60 гадоў.

Атлусценне, якое стала праблемай для Амерыкі і Еўропы, пакуль яшчэ не з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для Беларусі. Між тым урачы заўважылі, што нашыя людзі пачынаюць тлусцець на пенсіі: фізічнай нагрузкі менш, харчаванне горшай якасці.

“У рацыёне некаторых груп насельніцтва павышаная колькасць бялкоў, -- зазначыла загадчыца лабараторыі вывучэння статусу харчавання РНПЦ гігіены Екацярына Федарэнка. -- У той жа час наша харчаванне стала вельмі рафініраваным. Мы карыстаемся толькі мукой вышэйшага гатунку. З мукі першага гатунку мы нічога не ўмеем і не жадаем гатаваць. Ужываем цукар, у якім 99% сахарозы і няма прымешкаў. Мала ядзім садавіны і гародніны. Чаму так склалася? Мы так прызвычаіліся”.

Любы чалавек імкнецца харчавацца згодна з тымі традыцыямі, якія былі ў яго сям’і. Звычка мае страшэнную сілу. Кожны можа правесці эскперымент на сабе. Калі вы п’яце гарбату з цукрам, то паспрабуйце адмовіцца ад падсалоджвання. Адразу з’явіцца шмат праблем -- трэба будзе думаць, колькі лыжачак цукру класці ў гарбату ды і сам напой будзе падавацца нясмачным. Праз месяц, калі вы захочаце вярнуцца да звыклай гарбаты з дзвюма лыжачкамі цукру, гэты напой падасца вам непрыемным.

Урачы заклікаюць пажылых людзей сачыць за сваёй вагой, бо атлусценне можа прывесці да шэрагу цяжкіх захворванняў.

←Топ-10 причин, влияющих на мужскую потенцию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика