Гродна і Гродзенскі раён церпяць ад кляшчоў. Мапа небяспечных месцаў

Источник материала:  
09.07.2011 11:50 — Новости Здоровья

Гродна і Гродзенскі раён церпяць ад кляшчоў. Мапа небяспечных месцаў


Гродна і Гродзенскі раён церпяць ад кляшчоў. Мапа небяспечных месцаў
Паводле Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, за першае паўгоддзе 2011 года па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1179 чалавек, з іх 390 – дзеці да 17 гадоў, якія знайшлі ў сябе на целе іксодавых кляшчоў.

Як паведаміла “Твайму стылю” энтамолаг Гродзенскага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Алеся Яфімава, за аналагічны перыяд мінулага году зваротаў за медыцынскай дапамогай ад ахвяр кляшчоў было меньш – 1017 (з іх 270 дзяцей).

Найчасцей кляшчы прысмоктваюцца да гродзенцаў у Румлёва, Пышках, на Юбілейным возеры, у Зарыцы, Паўднёвым, у в.Пагараны, Азёрскім, Сапоцкінскім, Падлабеньскім, Капцёўскім, Парэцкім сельскіх саветах.

Дыягназ клешчавога барэліёзу ( хваробы Лайма) выстаўлены ў 11 чалавек (да іх кляшчы прысмакталіся ў лясных масівах вёсак Прывалкі, Ласосна, Азёры, Дзяміткава, Пушкары і Брузгі), захварэлых на энцэфаліт у Гродне пакуль няма.

У якіх месцах найчасцей трапляюцца кляшчы - на мапе>>>

У мінулы год на гэты перыяд было дыягнаставана 7 выпадкаў барэліёзу і 2 энцэфаліту. 
Па ўсёй Беларусі сёлета зафіксавана ўжо 16924 пацярпелых ( з іх 5550 дбзяцей) ад укусаў кляшчоў. Найбольш “пакусаных” зарэгістравана ў чэрвені: 11100 чалавек, з якіх 3500 дзяцей, што ў параўнанні з мінулым годам на 17,3% і адпаведна на 37% больш.

Найбольш ад кляшчоў церпяць жыхары Міншчыны: больш за 4400 ахвяр за 4 месяцы, на другім месцы – Мінская вобласць – 2500 выпадкаў, трэцяе месца дзеляць Гродзенская і Віцебская вобласці. 

Але будзьце пільныя!

Традыцыйна найбольшая колькасць пацярпелых з’яўляецца ў ліпені-жніўні, калі людзі масава накіроўваюцца ў лясы за грыбамі. 

Першая дапамога пры ўкусе кляшча

 
Калі да вас прысмактаўся клешч – тэрмінова звярніцеся ў медыцынскую ўстанову і абавязкова захавайце кляшча для даследванняў.

Даследванні знятых з цела кляшчоў на наяўнасць хваробы Лайма ладзяцца на базе Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і аховы здароўя.

Кошт паслугі – 17310 рублёў, але для дзяцей да 17 гадоў, інвалідаў 1-2 груп, удзельнікаў ВАВ пры наяўнасці накіравання з паліклінікі яна робіцца бясплатна.

Звяртацца можна па адрасе: пр. Касманаўтаў, 54а, к. 209 (другі паверх). 
←Еўропа не спяшаецца зацяжарваць. Беларусь крочыць тым жа шляхам?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика