Электронныя прылады, якія не палепшаць здароўе
28.07.2010 10:19
—
Новости Здоровья
Асновы "электрамагнітнай граматнасці"
Мабільны тэлефон стаў звыклым атрыбутам сучаснага чалавека. Без яго мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця. Але медыкі папярэджваюць: з'яўляючыся складанай тэхнічнай прыладай, сотавыя выпраменьваюць электрамагнітныя хвалі. Як жа мінімізаваць іх шкоднае ўздзеянне?
Пра тое, што мабільныя тэлефоны патрабуюць "электрамагнітнай граматнасці", медыкі гавораць усё часцей. Уплыў прыстасаванняў мабільнай сувязі на чалавека вывучаецца навукоўцамі розных краін свету. Шматлікія даследаванні ў гэтай галіне дазволілі вызначыць, якія сістэмы нашага арганізма найбольш адчувальныя да электрамагнітнага выпраменьвання (ЭМВ).
У першую чаргу пакутуюць нервовая, эндакрынная і палавая сістэмы. Небяспека заключаецца ў тым, што біялагічны эфект электрамагнітнага поля мае ўласцівасць назапашвацца. І ў выніку ўзнікаюць аддаленыя наступствы, у тым ліку развіццё дэгенератыўных працэсаў цэнтральнай нервовай сістэмы. Гэта і рак крыві, і пухліны мозга, і гарманальныя захворванні.
Асабліва электрамагнітныя палі шкодныя для дзяцей і цяжарных жанчын. Вялікую адчувальнасць да ЭМВ праяўляе нервовая сістэма жанчыны на позніх стадыях цяжарнасці. Таму будучым мамам неабходна максімальна скарачаць час карыстання мабільным тэлефонам.
Тым, хто ўсур'ёз вырашыў кантактаваць з мінімальнай рызыкай для здароўя, варта больш уважліва выбіраць стандарт мабільнай сувязі. Акрамя таго, спецыялісты даюць наступныя рэкамендацыі: чым карацейшая гутарка, тым менш шкоды для здароўя. Лепш пагаварыць пяць разоў па адной хвіліне, чым адзін раз пяць хвілін. Інтэрвал паміж гутаркамі павінен быць не менш за 15 хвілін. Акрамя таго, узроўні электрамагнітнага выпраменьвання рэзка падаюць з адлегласцю. Пры аддаленні мабільнага тэлефона ад галавы карыстальніка электрамагнітнае ўздзеянне значна памяншаецца. Карыстайцеся гарнітурамі "вольныя рукі" (hаnds frее). Заўсёды чакайце злучэння, перш чым падносіць тэлефон да галавы. Бо прыём выкліку абанента — гэта момант піку выпраменьвання. І нарэшце, старайцеся насіць тэлефон як мага далей ад жыццёва важных органаў. Напрыклад, у сумцы або партфелі, а не ў кішэні.
Праглядам 3D-фільмаў захапляцца не варта!
Прагляд фільмаў фармату 3D супрацьпаказаны 10 % людзей, астатнім падобныя фільмы варта глядзець не часцей як два-тры разы на тыдзень. З такім папярэджаннем выступаюць расійскія афтальмолагі.
Даследаваць уплыў 3D-фармату на зрок афтальмолагаў падштурхнулі шматлікія скаргі людзей, якія пабылі ў кінатэатрах, дзе фільмы глядзяць у спецыяльных палярызацыйных акулярах. Гэтыя акуляры ўяўляюць сабой каляровыя фільтры (правы — ізумруднага альбо сіняга колеру, левы — чырвонага) у кардоннай аправе. Аб'ёмнасць выявы дасягаецца за кошт таго, што кожнае вока ўспрымае сваю частку каляровага спектру. Акрамя таго, частата кадраў у гэтым выпадку складае 72 супраць звычайных 24, прычым кадры для абодвух вачэй чаргуюцца. Наведвальнікі кінатэатраў скардзіліся на дыскамфорт, галаўны боль, млоснасць, цяжкасці з адаптацыяй вачэй да навакольнай абстаноўкі пасля прагляду фільмаў.
Эксперты тлумачаць гэта гранічным напружаннем вочнага апарату. Пры з'яўленні непрыемных сімптомаў трэба неадкладна спыніць прагляд фільма. У групу рызыкі ўваходзяць людзі са слабай вочнай мышцай, дзеці да 12 гадоў, людзі з касавокасцю.
Прагляд 3D-фільмаў можа стаць прычынай эпілептычнага прыступу. У якасці магчымых сімптомаў называюцца падрыгванні вачэй або мышцаў, страта арыентацыі.
Таксама не рэкамендуецца прагляд фільмаў фармату 3D у выпадку дрэннага самаадчування, недасыпання або прыёму алкаголю.
Спецыялісты папярэджваюць: 3D-фільмы варта глядзець не часцей як адзін раз у суткі. Фільм працягласцю дзве-тры гадзіны не здольны пагоршыць зрок, але ва ўсім павінна быць мера. Калі чалавек носіць акуляры або кантактныя лінзы, то пры праглядзе ў 3D-акулярах знімаць іх не рэкамендуецца.
Гучная музыка правакуе галаўныя болі
Чаму ў сучасных падлеткаў так часта баліць галава? Такое пытанне перад сабой паставілі даследчыкі з Універсітэта Мюнхена. Прычым яны былі поўныя рашучасці абвінаваціць у гэтым шматлікія электронныя прылады, якія з кожным днём усё шчыльней бяруць нашых дзяцей у акружэнне.
Аднак даследаванні з удзелам больш як тысячы добраахвотнікаў апраўдалі і тэлевізар, і камп'ютар, і гульнявыя прыстаўкі, і мабільны тэлефон. Разумнае іх выкарыстанне галаўнога болю выклікаць не можа. Але вінаватыя ўсё ж знайшліся. Гэта магнітафоны і плэеры.
Сярод падыспытных часцей за ўсё на галаўны боль скардзіліся менавіта меламаны, асабліва тыя, хто слухаў музыку даўжэй за гадзіну кожны дзень. Найбольшая шкода ад навушнікаў: ад іх не толькі баліць галава, але і сур'ёзна псуецца слых.