Акварыум — крыніца станоўчых эмоцый

Источник материала:  
28.07.2010 10:11 — Новости Здоровья
Людзі ўстанаўліваюць дома і на працы акварыумы. Толькі для прыгажосці? Павінна ж быць ад іх хоць нейкая практычная карысць... І яна ёсць, безумоўна!

Акварыум — крыніца станоўчых эмоцый

А праўда, цікава зазірнуць хоць адным вокам у падводны свет з яго насельнікамі, дзіўнымі раслінамі, незразумелымі законамі? Гэта павольнае плаўнае жыццё загадкавае, прыгожае і цалкам заварожвае. А галоўнае — каб далучыцца да яго, не абавязкова ехаць на цёплыя моры і асвойваць тэхніку дайвінга. Гэты чароўны свет можна стварыць самастойна, насяліць, кім захочацца, і колькі заўгодна потым любавацца.

Карысна

У наш час лячэнне рыбкамі — сусветная псіхалагічная практыка. Чалавек, які любуецца плаўным няспешным жыццём усярэдзіне акварыума, набывае спакой і адчуванне душэўнай раўнавагі, адцягваецца ад трывожных думак. Таму спецыялісты рэкамендуюць заводзіць акварыумы людзям з няўстойлівай псіхікай або як інструмент барацьбы са стрэсам. Таксама вызначана, што назіранне за насельнікамі акварыума на працягу 10—15 хвілін садзейнічае нармалізацыі крывянога ціску, які павысіўся ў выніку нервовага напружання або інтэнсіўнай разумовай дзейнасці.

Бяспечна. Існуе ходкае меркаванне, што на рыбак можа ўзнікаць алергія. Пацвярджэнняў гэтаму няма. Але вось сухі корм сапраўды з"яўляецца моцным алергенам. У гэтым выпадку можна разгледзець як варыянт іншыя віды кармоў. У астатнім жа акварыумныя рыбкі — самыя бяскрыўдныя з хатніх гадаванцаў.

Паважна

І дома, і ў рабочым кабінеце дзелавога чалавека акварыум не толькі ўпрыгожвае памяшканне, але і падкрэслівае індывідуальнасць яго ўладальніка. Прыгожы вялікі акварыум не толькі элемент дызайну. Ён, акрамя іншага, сведчыць пра тое, што клопат пра жывых істот не чужы гаспадару.

Педагагічна

Выхаваўча-адукацыйныя функцыі хатняга акварыума відавочныя. Догляд яго насельнікаў і раслін патрабуе строгай дысцыпліны і акуратнасці. Акрамя таго, для дзяцей гэта — наглядны дапаможнік па біялогіі і заалогіі.

Утульна. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні гавораць пра тое, што аптымальная вільготнасць у жылым памяшканні пры тэмпературы паветра 18—20 С павінна складаць 40—60 %. Але зімой пры ўключаным ацяпленні яна, безумоўна, значна ніжэйшая. Радыкальна спраўляюцца з праблемай увільгатняльнікі паветра, але некаторыя лічаць, што вялікі акварыум у памяшканні — гэта таксама крыніца вільготнасці паветра.

Не стратна

Не пра матэрыяльныя страты гаворка. Якраз на падтрыманне і "развіццё" акварыума патраціцца давядзецца. Мы гаворым пра страты эмацыйныя. Тут не патрабуюцца і не падразумяваюцца стасункі. Рыбкам не трэба зазіраць у вочы і ўгадваць, што ў кожную асобную хвіліну азначае змяненне іх паводзінаў; пра што сведчыць рух хвосціка; не трэба мацаць носік — ён у іх па вызначэнні халодны і мокры, а дакранацца да яго не рэкамендуецца ўвогуле. Рыбы жывуць у сваім асобным свеце, прызначаным для ўпрыгожвання нашага жыцця. Яны не патрабуюць актыўнага ўдзелу людзей у іх жыцці. Гэта імпануе тым, хто цэніць спакой і незалежнасць.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Сердцу вредит не жара, а резкие изменения погоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика