Pseudomonas, або Мацарэла, заражаная бальнічнай бактэрыяй
Зьняўшы ўпакоўку з улюбёнага сыру, спажыўцы заўважылі, што пры кантакце з кіслародам мацарэла хутка сінее. Прычым такія мэтамарфозы здараліся выключна з прадукцыяй баварскіх вытворцаў — малочнай фірмы Jager.
Неўзабаве турынская паліцыя канфіскавала 70 тысяч пакетаў з мацарэлай. Міністэрства аховы здароўя Італіі зьвярнулася ў Брусэль з патрабаваньнем ініцыяваць расьсьледаваньне на нямецкім прадпрыемстве. Як высьветлілася з дакумэнтацыі, танную мацарэлу набывалі ня толькі супэрмаркеты Турыну ды іншых італьянскіх гарадоў. Блакітная мацарэла імпартавалася ў Францыю, Славенію, нават у Расею і Беларусь. Тут яна ішла ня толькі ў розьнічны гандаль, але і ў піцэрыі.
Тым ня менш увесь гэты час баварскі вытворца не спыняў выпуск мацарэлы, сьцьвярджаючы, што ў малацэ шкодных рэчываў няма, а сінее сыр таму, што ў мясцовай вадзе ёсьць бясшкодная для здароўя палачка. Накіраваныя на баварскае прадпрыемства экспэрты Эўракамісіі высьветлілі, што прычына — ва ўмоўна патагеннай сінягнойнай палачкападобнай бактэрыі Pseudomonas aeruginosa, якая сапраўды магла трапіць у сыр праз ваду. Сыры Jager прызналі непрыдатнымі для ўжываньня. Прадпрыемства зачынілі, пакуль вытворца не давядзе, што яго прадукцыя адпавядае ўсім санітарным нормам.
Баварскае малочнае прадпрыемства Jager накіроўвала «блакітную мацарэлу» з бактэрыяй Pseudomonas у Італію, Францыю, Расею, Беларусь.Звычайнае натуральнае асяродзьдзе, у якім водзіцца Pseudomonas aeruginosa — узбуджальнік назакаміяльных інфэкцыяў, — гэта мэдычныя стацыянары і паліклінікі. Назакаміяльныя інфэкцыі небясьпечныя тым, што маюць высокую ўстойлівасьць да самых розных групаў антыбактэрыяльных прэпаратаў. Падхопліваючы гэтыя інфэкцыі (
Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя (УААЗ), назакаміяльныя інфэкцыі, якія зь вялікай цяжкасьцю паддаюцца лячэньню, ператвараюцца ў адну з найважнейшых мэдычных праблемаў. Штогод у сьвеце ад іх пакутуюць 7 мільёнаў чалавек. Прыкладна 1,7 мільёна прыпадае на Паўночную Амэрыку, 5 мільёнаў — на Эўропу. Калі ў эўрапейскіх краінах ад назакаміяльных інфэкцыяў штогод паміраюць 50 000 чалавек (зь іх у адной Вялікабрытаніі — 5000), то ў ЗША — 100 000. Дарэчы, гэта чацьвёртая па колькасьці прычына сьмяротнасьці ў гэтай краіне пасьля
Штогод у краінах Эўропы ад устойлівых да антыбіётыкаў назакаміяльных інфэкцыяў церпяць 5 мільёнаў чалавек.
У Беларусі ды іншых постсавецкіх краінах няма дакладнай статыстыкі лятальнасьці ў выніку назакаміяльных інфэкцыяў, дый сама праблема абмяркоўваецца хіба на ўзроўні вузкіх спэцыялістаў — бо мэдыцына тут фінансуецца паводле астаткавага прынцыпу.Згодна з ацэнкамі, штогод такія «шпітальныя» інфэкцыі закранаюць прынамсі 1% насельніцтва. Усё больш актуальнай праблема становіцца для пацыентаў хірургічных аддзяленьняў. Хоць адміністрацыя лякарняў строга пільнуе, каб палаты рэгулярна кварцаваліся, падлога мылася, а наведнікі надзявалі белыя халаты, рэзыстэнтныя штамы працягваюць фармавацца ў шпіталях пад узьдзеяньнем антыбіётыкаў, якія там выкарыстоўваюцца. У айчыннай сыстэме аховы здароўя не прадугледжаны захады, неабходныя для барацьбы з назакаміяльнымі інфэкцыямі, у тым ліку дыягностыка, якая своечасова дазваляла б выяўляць іхніх узбуджальнікаў.
Тым часам на адной з апошніх канфэрэнцыяў УААЗ па праблемах назакаміяльных інфэкцыяў у Партугаліі прагучаў заклік інтэнсыфікаваць дасьледаваньні, каб павысіць бясьпеку пацыентаў. Адзначалася, што на долю шкоды, якая наносіцца пры аказаньні мэдычнай дапамогі, прыпадае істотная частка пакутаў і сьмерцяў як у Эўропе, так і ва ўсім сьвеце.
svaboda.org