Амерыканскія горкі — пагроза вашым вушам і сэрцу
14.07.2010 09:15
—
Новости Здоровья
Амерыканскія вучоныя правялі даследаванне, у якім паказалі небяспеку атрымання баратраўмы падчас наведвання амерыканскіх горак.
Крутыя павароты, пад'ёмы і спускі, высокая хуткасць амерыканскіх горак прыносяць шмат вострых адчуванняў, але, калі вы будзеце паводзіць сябе неасцярожна, горкі могуць прывесці да парушэння слыху, сцвярджаюць медыкі.
Гэтае даследаванне медыкаў упершыню змяшчае інфармацыю, што існуе прычынна-выніковая сувязь паміж сілай паскарэння на горках і агульнай траўмай вуха — вушная баратраўма. Каб растлумачыць, што адбываецца, трэба разумець сістэму: імгненная змена ціску вонкавага асяроддзя перад барабаннай перапонкай, барабанная перапонка і ціск у прасторы сярэдняга вуха.
Баратраўма вуха праяўляецца ў часовай страце слыху; часцей за ўсё ўзнікае галавакружэнне, дыскамфорт або боль у вуху, адчуванне, што вушы залажыла.
Аўтары даследавання раяць: пасажыры падчас атракцыёна павінны заставацца ўвесь час тварам наперад, каб не даць магчымасці паскарэнню ўздзейнічаць на барабанную перапонку. Таксама яны рэкамендуюць наведвальнікам амерыканскіх горак захоўваць асцярожнасць. Падчас руху па амерыканскіх горках нельга ў моманты найбольшага паскарэння паварочваць галаву налева або направа.
Баратраўма на амерыканскіх горках адбываецца раптоўна, і гэта бянтэжыць чалавека, хоць для таго, каб выраўняць ціск, трэба проста пазяхнуць або пажаваць гумку.
Дарэчы, на думку кардыёлагаў, людзі з хворым сэрцам, слабымі сасудамі павінны ўвогуле адмовіцца ад катання на амерыканскіх горках. Вострыя адчуванні і эмацыйнае напружанне, якія дорыць атракцыён, выклікаюць збой сардэчнага рытму, здольны прывесці да сур'ёзных парушэнняў сардэчнай дзейнасці.
Вострыя адчуванні і эмацыйнае напружанне, якія дорыць атракцыён, выклікаюць збой сардэчнага рытму, здольны прывесці да сур'ёзных парушэнняў сардэчнай дзейнасці.
Варта зазначыць, што амерыканскія горкі лічацца самым экстрэмальным атракцыёнам ва ўсім свеце. Па колькасці адрэналіну, які выкідваецца ў кроў, хуткаснае катанне можа параўнацца з парашутнымі скачкамі або з прагулкай пад ветразем на хвалярэзе. Медыцыне нават вядомы выпадак, калі такі экстрэмальны адпачынак дапамог зацяжараць адной нямецкай даме. Моцныя адчуванні ўзнялі настрой жанчыне, якая беспаспяхова спрабавала нарадзіць дзіця, і гэта пазітыўна адбілася на яе здольнасці да зачацця.